Генадзь Мушперт вярнуўся ў Драмтэатр
Па словах самаго рэжысёра, за час расставання з родным тэатрам, у якім ён прапрацаваў 14 год, у яго назапасілася шмат новых уражанняў і мастацкіх ідэй. Спадар Мушперт паведаміў, што у 2010 годзе запланавана шесць прэм’ер.
Пракаментаваўшы пытанне аб рамонце, праведзеным у тэатры, Генадзь Мушперт адзначыў:
– Тэатр гэта не сцены, тэатр гэта тое, што існуе ў гэтых сцянах. Сцены ж добрыя, чыстыя. Спадзяюся, што будзе цёпла, і гледачу не прыйдзецца сядзець у футрах, як гэта было зімой у мінулыя гады.
Па інфармацыі www.grodno.biz
Фота Генадзя Мушперта з сайту http://2.bp.blogspot.com