Бітва інтэлектуалаў
Кубак Кронана – гэта не проста гульня, дзе ўдзельнікі паказваюць, на што яны здольныя. Гэта яшчэ і месца, дзе знаёмяцца аднадумцы і сустракаюцца сябры-прыяцелі. Сустрэча сяброў, якіх не бачыў больш за год, вось не самая апошняя мэта, з якой некаторыя (напрыклад, аўтар) ехалі на фэст. Ну і, вядома ж, не абыйшлося без звычайных сяброўскіх спрэчак хто мацней (разумней) і якое пытанне было цяжкім (складаным). Бясспрэчна тое, на якое адказваў сам…
Пасля напружанага спаборніцтва ўладальнікам кубку «Кронан» стала каманда «Ваўкарэзы» з Ваўкавыску, а «Малая сава» будзе зімаваць у коле каманды «Джылайк» з Гродна.
Арганізатары фэсту: аддзел па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі» і ГА «Беларуская Ліга інтэлектуальных каманд».