Сельгастэхніка стварыла тэлефон для сталых людзей

|

Пасля націску на кнопку SOS ўключыцца гучны сігнал сірэны і на некалькі загадзя вызначаных тэлефонных нумароў адправіцца тэкставае паведамленне з просьбай аб дапамозе.

 

Як і кожны вытворца, Сельгастэхніка спадзяецца, што попыт на такі тэлефон будзе. Стацыянарныя тэлефоны іх вытворчасці можна набыць па ўсёй Беларусі. А дзеля продажу мабілкі для пенсіянераў плануюць падключыць такіх дылераў як «Евросеть» і «Связной».

Акрамя Кітая мабільныя тэлефоны з такім жа дызайнам і такімі ж тэхнічнымі характарыстыкамі збіраюцца ў Расіі, Польшчы, Латвіі і шэрагу іншых краінаў. Раней кіраўніцтва мастоўскага прадпрыемства сцвярджала, што іх мабільны тэлефон будзе ўнікальным. У Польшчы такі тэлефон называецца myPhone 1050 simply і каштуе прыкладна 68 долараў.

Паводле euroradio.fm