Смаргонскі суддзя падаў у адстаўку

|

Аб гэтым паведаміла Галоўнае упраўленне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама аднаму з жыхароў Смаргоні ў адказ на яго скаргу з нагоды неабгрунтаванага выкліку М.Шэлегам у суд па адміністрацыйнай справе.

Менавіта Мікалай Шэлег на пасадзе старшыні суда падчас масавых арыштаў актывістаў апазіцыі ў Беларусі за тры дні да выбараў вынес абвінаваўчыя прысуды смаргонцам Алесю Дзергачову і Юрасю Кутузаву, якія падтрымлівалі кандыдата ў прэзідэнты Алеся Мілінкевіча.

Абодвы актывісты былі арыштаваныя адзін за другім раніцай на працягу 2 гадзін.

Дзергачоў быў абвінавачаны двума міліцыянерамі ў тым, што калі выйшаў з пад’езда дома, дзе жыве, то на ім адразу вывесіў плакат Мілінкевіча, што заўважылі ахоўнікі парадку.

А калі прапанавалі праехаць у РАУС для складання пратакола аб дадзеным парушэнні, то Дзергачоў як быццам бы спрабаваў збегчы.

Гэта М.Шэлег “ацаніў” у 5 сутак арышту.

Ну а яшчэ два міліцыянеры ў тую ж раніцу аказаліся ў двары дома, дзе жыве Ю.Кутузаў.

І, па іх сведчанні, заўважылі, як той каля 11 гадзін раніцы, абсалютна цвярозы, ішоў па двары і невядома на каго гучна лаяўся матам…

Прысуд М.Шэлега- таксама 5 сутак арышту.

У хуткім часе пасля выбараў-2006 суддзя пазбавіўся пасады старшыні суда Смаргонскага раёна.

А зараз ён адпраўляецца ў адстаўку.

Па інфармацыі www.smargonbel.byhost.org

Фота http://k.img.com.ua