У Фарным касцёле ўладкавалі Батлейку

|

Кожны касцел робіць шопку па-свойму, захоўваючы год ад году свой уласны стыль.

У кампазіцыі абавязкова з’яўляюцца фігуры Марыі ды Іосіфа, люлька з маленькім Ісусам, анёл, пастухі, бык і вослік.

У Фарным касцёле ўжо разгарнулася вялікая кампазіцыя.

Прастаіць яна да 2 лютага, калі будзуць адзначацца Грамніцы.

Фарны касцёл у гэтым годзе, акрамя шопкі ў касцёле, плануе ўсталяваць яшчэ адну – на вуліцы.

У ноч з 24 на 25 снежня шопкі ў кожным храме будуць асвечаны настаяцелямі.

Самая старажытная ў Гародні шопка ўсталёуваецца ў Францішканскім касцёле. Яна механічная, і ўсе фігуры ў ёй прыводзяцца ў рух электрычнасцю.

Фота prosto-free.livejournal.com