Ці рэабілітуюць Ларысу Геніюш?

|

Ліст быў складзены падчас літаратурнага семінара “Бязмежжа”, які праходзіў 18-19 снежня ў Новым Ляўкове Гайнаўскага павету Рэспублікі Польшча.

У лісце гаворыцца, што “у наступным, 2010 годзе, Беларусь будзе адзначаць 100-годдзе сваёй легендарнай паэткі і грамадзянкі Ларысы Геніюш, якая нарадзілася 9 жніўня 1910 года.

Рэабілітацыя Ларысы Геніюш і вяртанне ёй беларускага грамадзянства стала б першым сімвалічным сплачваннем даўгоў беларускага грамадства перад гэтай мужнай, нязломнай жанчынай, сапраўдным патрыётам сваёй Радзімы”.

Радыё Рацыя