Выстава-продаж навагодніх паштовак
Паштовачкі на беларускай мове зроблены “Белпоштай”. А заўтра з’явяцца ў продажы навагоднія паштоўкі з відамі Каложскай царквы, у дадатак, з прыгожымі канвертамі, і таксама па-беларуску.
Як паведамілі ў галоўпаштамце, кірмаш карыстаецца папулярнасцю. У галоўпаштамце таксама паведамілі, што літаральна на днях канверты і паштоўкі падаражэлі на 30 і 20 рублёў адпаведна.
Фота з fotogrodno.net