Ехала Каляда ў вазочку

|

Выстава складаецца з экспанатаў гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музею.

>

Наведвальнікі “Гарадніцы” да 25 студзеня змогуць убачыць на выставе абраз ХІХ ст. “Нараджэнне Хрыстова”, посуд для каляднай сакральнай стравы – куці, святочны жаночы касцюм, маскі калядоўшчыкаў, калядныя паштоўкі  і елачныя цацкі з першай паловы мінулага стагоддзя і шмат іншых цікавых рэчаў.

Без увагі гасцей выставы не застанецца і калектыўная калядная вышыванка (на здымку ніжэй), зробленая рукамі ўдзельнікаў гуртка “Паэзія ў нітках”, які працуе ў Новым замку.

 – Гэта вельмі цёплая калядная выстава – кажа загадчыца аддзелу народнай творчасці музею гісторыі “Гарадніца” Святлана Чушынская. Тут прадстаўленыя цудоўныя вырабы гарадзенскіх майстроў – Яўгена Блудава, Станіслава Муліцы і іншых. Прыходзьце, глядзіце – не пашкадуеце!

Былі, глядзелі, не пашкадавалі!

Фота аўтара