Вызваленага з гарадзенскай турмы беларуса дэпартавалі ў Расію
Нехта Генадзь Іваноў, які са сваіх 48 гадоў 32 адсядзеў у турмах (забойства, рабаўніцтвы, уцёкі з турмы, хуліганства і г.д.) выйшаў на волю з гарадзенскай турмы 11 верасня 2009 г.
Радасць яго была нядоўгай, бо ў хуткім часе яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе паведамілі, што дэпартуюць з краіны як “небяспечнага для грамадства”.
Іванова закулі ў кайданкі, купілі квіток да Смаленска ды адправілі туды ў арыштанцкай вопратцы, без капейкі грошай.
Толькі дзякуючы старым крымінальным сувязям той змог знайсці часовы прытулак у Маскве.
У размове з расійскімі журналістамі сп. Іваноў абураўся: “Это вообще невиданно, чтобы человека, родившегося и жившего в стране, выдворили из нее! Меня определили в Россию. При этом российский консул в Бресте ответил, что я гражданином РФ не являюсь. Но российская миграционная служба дала “добро” на мой въезд“.
Вярнуцца ў Беларусь Іваноў не можа, бо за гэта яму пагражае новае зняволенне.
Не супраць ён быў бы застацца і ў Расіі, але для гэтага трэба мець адпаведныя дакументы, за якімі расійскія чыноўнікі пасылаюць яго… у Беларусь.
З гэтай гісторыі аўтар матэрыялу ў МК зрабіў наступную выснову:
“За десять лет интеграции России и Белоруссии мы продвинулись не так далеко, как многим бы хотелось. Но в данном случае получается, против воли чиновников на свет появился первый гражданин Союзного государства. Получается, Лукашенко втихую спихивает в Россию своих злодеев под камлания о вечной дружбе…“
Малюнак: mk.ru