Новы купал над горадам

Усе, хто працаваў у гэтай царкве (у тым ліку будаўнікі, мастакі, патрыярх і біскуп), згаданыя ў грамаце, якая «схавалася» ў капсуле, якую Ўладыка Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій замураваў у сцяне храма.

>

Капсула, якую замуравалі

Храм будуюць з 2005 году і плануюць скончыць у наступным годзе. Як растлумачыла галоўны эканом Валянціна Іванаўна Сачко: «Будынак, а дакладней комплекс будынкаў, належыў царкве, але пасля частка яго стала адміністратыўнай… Змяняліся ўладальнікі памяшканняў… Але сёння ён зноў належыць царкве, перамагла, як бы мовіць, гістарычная справядлівасць».

Крыж яшчэ да “мантажу” з купалам

Змянілі фасады будынкаў, памянялі дах. Зараз ён – з прыгожай чырвонай чарапіцы. Калі я прысутнічаў на ўсталёўцы купала (ды і пасля гэтай падзеі), то не ўбачыў ні аднаго рабочага і, натуральна, спытаўся: «Дзе ж усе?». Аказалася, усё проста – пакуль стаялі маразы, звонку праца прыпынілася, а ў памяшканнях – наадварот, ідзе поўным ходам.

Пасля ўсталёўкі купала і крыжа, быў накрыты вялізны стол. Каля яго стаялі працоўныя дыяцэзій, якія ўласнымі рукамі прыгатавалі пачастункі для вернікаў. Першую службу пасля ўсталявання купала на царкве Мікалая Цудатворцы правёў Уладыка Гарадзенскі і Ваўкавыскі.