Гродна стварае Раду эканамістаў
“Твой стыль” ужо пісаў, што ў Гродне пачаў расці ўзровень беспрацоўя, а многія прадпрыемствы вымушаныя перайсці ў рэжым жорсткай эканоміі сродкаў.
Учора ў горадзе прайшоў першы арганізацыйны сход Рады эканамістаў, якая ствараецца па ініцыятыве гарадзенскага гарвыканкама.
У склад новай структуры ўвайшлі эканамісты з шэрагу гарадзенскіх прадпрыемстваў, а таксама навукоўцы з гарадзенскага ўніверсітэту імя Янкі Купалы.
Рада будзе займацца кансультаваннем гарадскіх уладаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў па спосабах вырашэння эканамічных праблем ды актывізацыі дзелавой ініцыятывы ў Гродне.
В. Дрэма