Суд над Юрасём Казаком перанесены на 11 студзеня

|

Суд у Наваградку пачаўся ўчора. Чакалася, што сёння будзе агалошаны прысуд, аднак суддзі спатрэбілася больш часу на прыняццё рашэнняў.

Магчыма, на гэта паўплывалі і выступы шэрагу сведкаў, якія паставілі пад сумнеў гістарычную каштоўнасць помніка Леніна (менавіта на гэта “ставіла” следства).

Пракурор запатрабаваў аштрафаваць Юрыя Казака (на здымку) на 225 базавых адзінак. 

Нагадаем, што помнік Леніна быў абліты фарбай у ноч з 6-га на 7-е лістапада. Улады ацанілі нанесеныя страты крыху больш як у 3 тыс. рублёў.

Фота: bchd.info