Зацверджаны бюджэт Гродна на 2010 год
Пра гэта паведаміў старшыня гарсавета Пётр Валадзько.
Асноўныя крыніцы фарміравання даходаў бюджэта – падатак на дадатковую вартасць 93,2 мільярда (22,3%), падаходны падатак з фізічных асоб – 113,5 мільярда (27,2%), падаткі на даходы і прыбытак юрыдычных асоб – 41 мільярд (9,8%).
10,7 мільярда беларускіх рублёў мусіць трапіць у бюджэт горада з абласнога бюджэта.
Расходы на сацыяльна-культурную сферу складуць 290,3 мільярда (69,6% бюджэта). У тым ліку на ахову здароўя пойдзе 105,9 мільярда (25,4%), на фізічную культуру, спорт, культуру і СМІ – 9,2 мільярда (2,2%), на адукацыю – 145,2 мільярда (34,8%), на сацыяльную сферу – 29,9 мільярда (7,2%).
На адрасную сацыяльную дапамогу будзе выдаткавана 330 мільёнаў, на сацыяльную падтрымку састарэлых і ветэранаў – 100 мільёнаў, на аздараўленне дзяцей падчас летніх канікул – 48.
На падтрымку эканомікі прадугледжана больш за 13 мільярдаў, у тым ліку на развіццё турызму – 150 мільёнаў, развіццё прадпрымальніцтва – 7,2 мільёна, на мерапрыемствы праграмы адраджэння і развіцця вёскі – 5 мільёнаў.
Расходы на ахову навакольнага асяроддзя запланаваны ў аб’ёме 8,6 мільярдаў беларускіх рублёў.
Паводле БелТА
Фота з сайта http://ymo.su