Самагонны тэрарызм у вёсцы Рыбніца

|

Самагоншчыца, не гледзячы на санкцыю пракурора, адмовілася добраахвотна адкрыць дзверы «вытворчасці». Калі супрацоўнікі міліцыі ўзламалі замок, то ўбачылі незвычайны самагонны апарат, які працаваў на поўную магутнасць. Канструкцыя яго апынулася настолькі складанай, што для ліквідацыі міні-завода прыйшлося выклікаць прадстаўнікоў газавай службы. У самагоншчыцы канфіскавана 120 л самагону, знішчана 5200 л брагі, выяўлена вялікая колькасць пустой тары.

Паводле БелТА Фота http://foto.rambler.ru