Амаль год за кратамі: і зноў адмовілі ў спыненні справы

|

Адвакат адзначыў, што адразу ж пасля азнаямлення з матэрыяламі справы ён падаў хадайніцтва следчаму аб спыненні крымінальнай справы ў дачыненні да Аўтуховіча. «І амаль адразу ж у задавальненні хадайніцтва было адмоўлена”, — сказаў Сапелка.

 

Адвакат не ведае, на якім этапе знаходзіцца справа яго падабароннага, ці перададзена яна ў пракуратуру. Пакуль ніякіх афіцыйных папер на гэты конт адвакат не атрымліваў.

 

Ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманы амаль год таму – 8 лютага 2009 года. 18 лютага ім было прад’яўлена абвінавачанне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса. А 20 лістапада у дачыненні да Асіпенкі і Аўтуховіча было прад’яўлена абвінавачанне ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту. З Лявонава былі знятыя ўсе абвінавачанні яшчэ ў верасні.

Паводле БелаПАН

Фота http://www.tiga.by