У светла-блакітным тоне, упрыгожаным пазалотай…

|

У канцы мінулага года рэзчык па дрэве з Воранава Казімір Місюра па фотаздымках завяршыў аднаўленне фігур святых — мецэната будаўніцтва каменнага касцёла Самуэля Лазы і Амброзія, апосталаў Фамы і Сімона. Прычым усе фігуры выраблены з ліпы, як і аўтэнтычныя.

 

У колеравым афармленні алтара да пажару быў выкарыстаны шэра-зялёны тон, у якім алтар быў распісаны пасля рэстаўрацыі 1910 года. Новая колеравая гама алтара больш жывая і ў большай ступені адпавядае стылю барока – алтар будзе распісаны ў светла-шэрым і светла-блакітным тоне, а таксама ўпрыгожаны пазалотай. Работы па роспісе плануецца завяршыць да канца гэтага года.

 

P.S. У часе пажару 2006 году былі моцна пашкоджаныя чатыры драўляныя скульптуры галоўнага трох’яруснага алтара вышынёй 21 метр, створанага ў 1736 годзе ў стылі позняга барока і ўпрыгожанага шматлікімі калонамі і пілястрамі.

Паводле БелаПАН

Фота prosto-free: усталяванне апостала Сімона