У Польшчу без візаў ужо летам

|

Як паведамляюць польскія СМІ, паляк-уладальнік такой карты зможа на працягу паўгады знаходзіцца ў прыпамежных рэгіёнах Беларусі на Гарадзеншчыне ці Берасцейшчыне 90 дзён. Кожны выезд не можа быць даўжэйшым за 30 дзён. Апроч візавай карты трэба будзе мець дзейсную медычную страхоўку.

Хутчэй за ўсё, на такіх жа ўмовах будуць наведваць Польшчу і беларусы.

Польскі бок вельмі спадзяваўся, што ў зоны малога прыпамежнага руху ўдасца ўключыць і Беласток, аднак на гэта не пагадзілася Еўрапейская камісія, якая зацвярджала дамову.  А вось Гродна і Брэст у гэтую зону ўвайшлі.

Калі дамова будзе зацьверджана польскім і беларускім бакамі на працягу найбліжэйшых 2-х месяцаў, то скарыстаць са спрошчанага рэжыму пераезду праз беларуска-польскую мяжу можна будзе ўжо ў ліпені.

Не выключана, што прыкладна ў такі ж час уступіць у дзеянне і аналагічная дамова з Літвой. Паводле паведамленняў літоўскіх СМІ, канчатковую ратыфікацыю дамовы затрымлівае беларускі бок.

 

На здымку: у Кузьніцы са стварэннем зоны малога прыпамежнага руху колькасць наведвальнікаў-беларусаў істотна стане большай