Рэдкае перавыданне
Па словах галоўнага рэдактара выдавецтва Сяргея Лаўрова, у творы прадстаўлены непрадузяты погляд аўтара на гісторыю развіцця Гародні. Твор заснавальніка Гарадзенскага краязнаўчага музея перавыдаецца ўпершыню з часу яго стварэння 80 год назад. Тэкст на польскай мове, ілюстраваны старымі фотаздымкамі, займае крыху болей за сто старонак. Кніга распачала серыю “Гарадзенская даўніна”, у якой плануецца выданне твораў незнаёмых ці напаўзабытых аўтараў.
Па інфармацыі tut.by
Фота wikimedia.org