У Гродна сабакі пакусалі жанчыну

|

Здарэнне адбылося пад вечар 21 лютага ля палацу культуры “Юнацтва”. Жанчына выгульвала пекінэса, за якім раптоўна пагналіся два бадзялыя сабакі.

Ратуючыся ад іх, пекінэс ускочыў на рукі да гаспадыні. Спробы той адагнаць агрэсараў скончыліся тым, што адзін з сабакаў упіўся ў сцягно жанчыны.

Адагнаць сабак удалося толькі з дапамогай школьнікаў, якія праходзілі побач. Дзеці таксама выклікалі міліцыю, якая цяпер зоймецца пошукам магчымых гаспадароў сабак.

Штогод у Гродне фіксуецца некалькі сотняў выпадкаў нападзення сабак на людзей. Так, у лютым мінулага года на вул. Пушкіна каўказкая аўчарка пакусала адразу 4-х чалавек. Жудасны выпадак быў зафіксаваны ў 2006 г., калі шалёны пітбульер напаў на 5-ці гадовага хлопчыка.

В. Дрэма