Закрыццё Ігналіны дае шанец прыродзе на аднаўленне
«Гэты крок літоўскага ўрада можна толькі вітаць пры ўмове, што на месцы старой не будзе пабудаваная новая АЭС», — заявіла яна. Па словах эксперта, пазітыўныя змены адбудуцца не адразу, «але ўжо з першых дзён 2010 года».
«Унікальная прырода Браслаўскага краю, якая зведала значныя змены ў выніку працы гэтай электрастанцыі, атрымае шанец аднавіцца», — лічыць Сухій. Яна адзначыла, што за амаль 25 гадоў працы Ігналінскай АЭС моцныя змены зведала возера Дрысвяты і іншыя ўнікальныя экасістэмы Браслаўскага краю. Гэты факт пацверджаны навукоўцамі: у Дрысвятах зніклі некаторыя віды рыбы, істотна падвысілася тэмпература вады.
Вялікае значэнне, па словах эксперта, будзе мець закрыццё АЭС і для жыхароў Браслаўскага рэгіёна, які мяжуе з Літвой. «Не стане крыніцы сталага радыяцыйнага апраменьвання ў малых дозах, якую сёння ўяўляюць сабою практычна ўсё АЭС. Як паказваюць дадзеныя даследаванняў нямецкіх і амерыканскіх навукоўцаў, малыя дозы апраменьвання далёка не бясшкодныя для сталага чалавека і асабліва небяспечныя для дзяцей», — падкрэсліла адмысловец.
Ігналінская АЭС, размешчаная на мяжы Літвы і Беларусі, выкарыстоўвала ваду аднаго з самых буйных вадаёмаў Браслаўскай сістэмы — возера Дрысвяты — для астуджэння і ў тэхнічных патрэбах, скідаючы яе пасля ачысткі назад у возера. АЭС мае рэактары чарнобыльскага тыпу. На спыненні яе апошняга блока настойваў Еўрасаюз, які фінансаваў дадзенае мерапрыемства.
Фота возера Дрысвяты з сайту www.lib.vitebsk.ne