Жонка за мужа

|

Адпаведнае хадайніцтва Алена Аўтуховіч напісала пасля таго, як у мясцовай прэсе пачалі распаўсюджваць ілжывыя звесткі пра яе мужа.

Алену ўразіў артыкул ваўкавыскай раёнкі “Наш час”, у якім сцвярджалася, што падчас вобшуку кватэры Аўтуховічаў былі знойдзены агнястрэльная зброя і выбуховыя рэчывы.

У рубрыцы “слухі” ўзгадвалася, што Мікалай Аўтуховіч нібыта ўдзельнічаў у тэрарыстычных актах.

У копіі пратакола вобшуку, які Алена мае на руках, ніякая зброя не ўзгадваецца.

У пятніцу жанчыну выклікалі ў пракуратуру, дзе спрабавалі дамагчыся паказанняў супраць мужа.

Кася КРОТ паводле http://charter97.org