Калядаванне па-гарадзенску для ўсіх
І.Кузьмініч распавёў “Твайму стылю”:
“ Я падумаў, што варта было б апісаць сцэнар калядавання, каб тыя, хто хоча калядаваць, мелі перад вачыма прыкладны ўзор.
Паспрабаваў патлумачыць людзям, якім чынам арганізаваць калядаванне, наспяваў калядкі і далучыў гукавыя файлы.
Гэты сцэнар паўстаў яшчэ ў 1989 годзе. Першапачаткова яго выкарыстоўвала “Паходня”.
Некалькі год мы такім чынам калядавалі, а пасля быў доўгі заняпад.
Некалькі год таму традыцыя калядавання ў Гародні адрадзілася.
Краязнаўца Ігар Лапеха дапрацаваў канчатковую версію сцэнара, адабраў спевы для калядавання”.
У 2008 годзе гарадзенскі сцэнар калядавання з’явіўся на партале http://dzietki.org, дзе да гэтай пары з’яўляецца адным з лідзераў па праглядах падчас зімовых святаў.
Калядаванне Ігар Кузьмініч разглядае як адзін са спосабаў пашырэння сучаснай беларускай мовы і культуры сіламі грамадзянскай супольнасці.
У ягоных планах стварэнне навучальна-метадычных дапаможнікаў па арганізацыі іншых беларускіх святаў.
Фота Яўгена Здановіча