Псаванае насенне за 105 мільёнаў

|

Чыноўнік вінаваціцца ў тым, што ў 2007 годзе даў дазвол на рэалізацыю 10т непрыдатнага да сяўбы насення канюшыны.

Насенне, якое не адпавядала патрабаванням беларускага ГОСТа, гродзенскай “Аблсельгастэхніцы” паставіла смаленская фірма “Русаграпрадукт”.

Некандыцыйная прадукцыя каштавала абласному бюджэту амаль 105 мільёнаў рублёў.

Насуперак пратакола выпрабаванняў насення, праведзеных абласной інспекцыяй па насенневодстве, карантыне і ахове раслін, падазраваны дазволіў пусціць яго ў продаж.

Мінсельгаспром рэалізацыю насення ўсё ж забараніў.

За страты дзяржавы ў асабліва буйным памеры будзе адказваць гродзенскі чыноўнік.

Паводле БелТА