Падарунак на Міжнародны дзень роднай мовы

|

Кнігу, якая выйшла ў выдавецтве “Про Хрысто” накладам 2 000 асобнікаў, прадставіў гродзенцам Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч-Мітрапаліт Менска-Магілёўскі.

Больш года спатрэбілася кіраўніку секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў касцёла пры Канферэнцыі каталіцкіх епіскапаў Беларусі кс. Яну Крэмісу і ўсім, хто быў задзейнічаны ў працы над кнігай.

Як зазначыў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, дакументы другога Ватыканскага сабора доўга будуць весці вернікаў наперад, таму іх каштоўнасць з кожным годам толькі павялічваецца.

Пераклад дакументаў Другога Ватыканскага Сабору -гэта своеасаблівы ўклад Каталіцкай Царквы ў беларускую культуру. Кнігі будуць перададзеныя ва ўсе раённыя , гарадскія і абласныя бібліятэкі краіны. Атрымаюць іх і праваслаўныя вернікі, якія, на думку Тадэвуша Кандрусевіча, разам з каталікамі , застаюцца найбольш набліжанымі да традыцый хрысціянства канфесіямі.

Паводле Радыё Рацыя