Пачынаючы хакер папярэджвае…

|

У цэлым яны істотна палягчаюць нашае жыццё, робячы яго больш вольным і камфортным. Але вось, ці больш бяспечным?..

 

Некаторыя лічаць, што хакер – гэта абавязкова праграміст, але гэта не зусім так. Хакер – гэта перш за ўсё – хуліган, а праграміст – гэта спецыяліст. Хакерства і праграмаванне – дзве розныя галіны дзейнасці, хоць у чымсьці яны і перамяжоўваюцца. Кожны хакер мае свой род заняткаў, але амаль усіх іх аб’ядноўвае адно, што ўтоена за пазначэннем Password. Ёсць шмат выглядаў хакерскай дзейнасці, напрыклад, падлучэнне да іншых кампутараў без дазволу гаспадароў. Некаторых хакераў завуць Тэлефаністы, некаторых – Кардынгі. 

 

«Тэлефаністы» могуць з вашага хатняга тэлефона (пакуль вы ў Інтэрнэце) патэлефанаваць у любую кропку зямнога шару. За такі званок заплаціце вы, а таго, хто гэта зрабіў, ніколі не знойдуць. Выяўленне і спыненне такіх выпадкаў ускладняецца тым, што для кампаніі-аператара дзеянні ашуканцаў спачатку выглядаюць цалкам легальнымі. Нядаўна ў судзе Кастрычніцкага раёну г Гродна адбыўся такі выпадак: супрацоўнік суду абнаўляў базу дадзеных антывірусу, а ў гэты момант невядомы тэлефанаваў у… Афрыку. Кошт 30-хвіліннага званку склаў 200 тысяч беларускіх рублёў.

 

«Кардынгі» ўладкоўваюць крадзяжы грошай праз банкаматы па выкрадзеных і падробленых крэдытных картах. Заказваюць тавары ў замежных Інтэрнэт-крамах, выкарыстоўваюць выкрадзеныя рэквізіты крэдытных карт і прадаюць іх праз сеціва.

 

У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі створана і дзейнічае Упраўленне па раскрыццю злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. Калі ў 2004 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 135 злачынстваў у сферы інфармацыйнай бяспекі, то за дзевяць месяцаў мінулага году выяўлена ўжо 1100.

 

Найбольш рызыкуюць карыстальнікі з мадэмным злучэннем. Часта хакер выбірае ахвяру сумнейных на сайтах. На некаторых сайтах наведвальнікам прапаноўваецца запампаваць дадатковае праграмнае забеспячэнне. Пасля запампоўкі пірацкай праграмы яна самастойна актывізуецца на кампутары ахвяры, перарывае мадэмную сувязь з мясцовым правайдэрам і падлучаецца прамым міжнародным злучэннем да сервера, усталяванага ў іншай краіне. Пасля гэтага ахвяра, якая нічога не падазруе, «шпацыруе» па Інтэрнэце ўжо па расцэнках міжнароднай тэлефоннай сувязі, дзе кожная хвіліна каштуе некалькі тысяч беларускіх рублёў.