Вынікі доўгага адпачынку

|

Пасля амаль трох тыдняў адпачынку падлеткі кажуць, што вельмі цяжка зноў прывыкаць да школы і настаўнікаў, далучацца да так званага «адукацыйнага працэсу». Шмат чаго проста павылятала з галавы, і таму прыходзіцца не толькі засвойваць новае, але і скрыпець мазгамі, узгадваючы тое, што вывучалі раней. Вось што адказалі мае аднакласнікі на пытанне «Як ты сябе адчуваеш пасля такога доўгага адпачынку?»:

 

Саша Рагачова: Цудоўна, але вельмі адвыкла ад школы. Забылася шмат з таго, што вывучалі раней. Але вельмі хацелася ўсіх убачыць! Што з сабой рабіць для таго, каб уключыцца ў працу, не ведаю. Ведаю, што вельмі хачу дамоў…

 

Вольга Кавалеўская: А мне вельмі хацелася ў школу, хацелася пабачыць усіх сваіх сябровак. Ужо атрымала свае першыя адзнакі! На канікулах рыхтавалася да экзаменаў. Сдавался б, толькі ўчора прыйшлі ў 9 клас, але ж паўгады як і не было… Так і другая палова праляціць. Не хачу марнаваць час…

 

Прыкладна так, як Саша і Вольга – два чалавекі з супрацьлеглымі поглядамі – да пачатку 3-й чвэрці ставіцца і ўвесь клас. Праўда, Саша мае больш прыхільнікаў. Таму і першыя адзнакі ў класе не самыя лепшыя, і хатнія працы пішуцца абы як, і дысцыпліна кульгае… І гэдак будзе яшчэ два-тры тыдні. Як, натуральна, і кожны год. Дзіўна, але доўгі адпачынак чамусьці патрабуе… адпачынку. Што з гэтым рабіць?

Фота http://station56.narod.ru