Шанец прыгажуні – «3» адсоткі

| Без катэгорыі

І хаця колькасць прэтэндэнтак уражвае, гэта значна менш, чым у мінулыя гады. Перад пачаткам кастынгу дзяўчаты знаходзіліся ў калідоры.

>

Суровы ахоўнік папярэдзіў, каб тыя, хто меншы за 174 сантыметры і не мае за плячыма 18 год, паварочвалі назад. Касметыку прымусілі змыць. Потым усіх вымералі і тады дапускалі да журы.

 

На першым этапе «мадэлі» выходзілі ў прыгожай вопратцы і коратка расказвалі пра сябе. Журы прасіла ўдзельніц спяваць, танцаваць і размаўляць на іншых мовах. Пасля дваццаці хвілін першы «нефармат» пацягнуўся дамоў.

 

У журы прысутнічалі беларускія «зоркі» – Георгій Калдун, «Місс Фота-2006» Вольга Багатырэвіч і Яўген Булка (рэзідэнт мінскага «Камеды Клабу»).

 

Дэманстраваць сябе ў купальніках выйшла ўжо менш, чым палова ад агульнай колькасці ўдзельніц. На фотасэсію трапілі 20 мясцовых прыгажунь. З іх пройдуць у фінал тры ці пяць дзяўчат.

 

Дарэчы, ўдзельніц мінулагодніх конкурсаў праходзіла па ўсіх «этапах» больш, чым новых дзяўчат. Вось што значыць – досвед!

 

Як распавяла арт-дырэктар спецпраектаў тэлеканалу АНТ Анжаліка Мікульская, у конкурсе «Міс Беларусь-2010» будуць прымаць удзел ад 10 да 30 дзяўчат. Імёны іх стануць вядомымі 24 студзеня, а фінальнае шоў адбудзецца 30 красавіка. Акрамя тытулу «Міс Беларусь – 2010», прыгажунь чакаюць «пасады» першай і другой віцэ-міс, Міс Дабрачыннасць і Міс Сяброўства.

Фота: prosto-free