Скрадзены бычок можа каштаваць 15 год турмы

|

Як паведаміў тэлеканал ОНТ, здарэнне мела месца ўчора ў 4.30 раніцы.

Знайсці рабаўнікоў удалося хутка – загадчык фермы запомніў нумар падазронай іншамаркі, якая напярэдадні ўвечары стаяла ля фермы.

Міліцыя затрымала двух жыхароў Ліды. У хуткім часе быў затрыманы і трэці ўдзельнік “палявання на бычка”.

У гаражы аднаго з затрыманых знайшлі і арсенал зброі.

Цяпер мужчын правяраюць на прадмет іх магчымага ўдзелу ў іншых злачынствах.

А за ўзброены напад на работнікаў фермы ім пагражае да 15 год турмы.