British American Tobacco пагражае гродзенскай тытунёвай фабрыцы

|

Ліцэнзійная вытворчасць прадукцыі карпарацыі вядзецца на гродзенскай тытунёвай фабрыцы апошнія пяць год.

З пачатку гэта задавальняла ўсіх, фабрыка дзякуючы супрацоўнцтву з British American Tobacco мадэрнізавала вытворчасць і запрацавала на поўнаую магутнасць.

Аднак на сёння стала зразумела, што замежныя брэнды заваёўваюць беларускі рынак, выціскаючы айчынную прадукцыю.

Старшыня Камітэта Дзяржкантроля Зянон Ломаць адзначыў, што дачыненні гродзенскай тытунёвай фабрыкі і замежнай кампаніі не з’яўляюцца партнёрскімі.

Летась British American Tobacco на кожным пакунку цыгарэт, вырабленых па кантракце ў Гродна, зарабляла па 287 беларускіх рублёў, у той час як “Неман” – толькі 72 рублі.

За кошт фінансавых перавагаў замежная кампанія ўкладае значныя сродкі на прасоўванне сваіх марак цыгарэт на беларускі рынак.

Аб’ём вытворчасці цыгарэт марак British American Tobacco ў Гродна за пяць год павялічыўся ў 11 разоў.

Калі ўлічыць імпарт, то сёння цыгарэты British American Tobacco складаюць 19% у агульным аб’ёме цыгарэт у Беларусі.

Больш за палову цыгарэт, што выпускаюцца на “Немане” па кантракце з замежнай карпарацыяй, – нізкабюджэтныя маркі, аналагічныя беларускім.

У выніку, гродзенскай фабрыцы ўжо давялося адмовіцца ад вытворчасці шэрагу ўласных гатункаў цыгарэт.