“Спайс” і насвай пад забаронай

|

У абноўлены спіс увайшлі складнікі сумесі для палення “Спайс”, якая карыстаецца попытам і атрымала назву “легальшчына”.

Вытворцы “Спайса” дадаюць у яго склад раней не забароненыя ў Беларусі псіхатропныя рэчывы, якія выклікаюць не толькі моцны эфект, але і разбуральна ўздзейнічаюць на псіхіку.

Гэтыя рэчывы выклікаюць ва ўжывальнікаў фізічную і псіхічную залежнасць, пагаршаецца памяць, з’яўляецца пачуццё разгубленасці.

Аматары “Спайса” ў рэшце рэшт робяцца наркаманамі ў класічным разуменні гэтага слова.

Пад забаронай у Беларусі з новага года апынуўся таксама насвай і падобныя прызначаныя для смактання вырабы з табакі.

Паводле інфармацыі http://www.uvd.grodno.by