Уласевіч не прызнае сваю віну ў ДТЗ
Мясцовая супольнасць не верыць у выпадковасць дадзенага сутыкнення. Яны мяркуюць, што гэта хутчэй за ўсё, чарговая правакацыя супраць актывіста. Падчас сутыкнення спадар Уласевіч “уехаў у зад” службоваму аўтамабілю КДБ Ваз 21213 «Ніва», якая рэзка і беспадставова спынілася перад ягоным аўтамабілем, а да гэтага стаяла на стаянцы перад будынкам райвыканкаму. Старшыня Астравецкага аддзялення КДБ Сяргей Шумрэй выклікаў спецыяліста па экспертнай ацэнцы наступстваў ДТЗ з Мінску, хаця такі ж спецыяліст ёсць і ў суседніх Ашмянах. Эксперт адмовіўся выдаць па запыце спадара Ўласевіча копію складзенага акта, спаслсўшыся на тое, што ён не абавязаны гэтага рабіць. У выніку сума, якую віноўнік ДТЗ мусіць выплаціць на парадак перавышае рэальна нанесеную шкоду.
Як адзанчае сп. Уласевіч, позву ў суд ён атрымаў за два дні да судовага слухання – 15.01.2010. Суд пачаўся а 10:00 і скончыўся каля 12:00. Падчас судовага паседжання была заслухана пазіцыя бакоў і дазволены шэраг хадайніцтваў. Суд, у прыватнасці, задаволіў хадайніцтва Ўласевіча пра далучэнне да матэрыялаў справы і разгляд у судзе падрыхтаваных ім пярэчанняў супраць позвы. Наступнае слуханне прызначана на 29 студзеня.
Спадар Уласевіч катэгарычна не прызнае сваю віну у дадзеным ДТЗ і прапануе, каб у якасці сведкі быў апытаны начальнік Астравецкага раённага аддзялення КДБ С. Шмурэй, ці, як ён лічыць, Астравецкае раённае аддзяленне КДБ можа быць прыцягнута да суда ў якасці трэцяй асобы.
Па інфармацыі www.westki.info
Фота з месца здарэння прадстаўлены Мікалаем Уласевічам