Лёс помніка стылю мадэрн застаецца пад пытаннем
Нагадаем, што гісторыя з будынкам атрымала шырокі розгалас пасля публікацый на шэрагу гарадзенскіх інтэрнэт-рэсурсаў. Менавіта пасля гэтых публікацый 28 снежня ў гродзенскім гарсавеце адбылося вельмі рэдкае мерапрыемства – абмеркаванне лёсу будынка. Упершыню за апошнія 15 гадоў Камісія па культуры павінна была высветліць — надаецца будынак пад рэстаўрацыю, альбо варта яго знесці і збудаваць на тым жа месцы новы, падобны да арыгінальнага. На абмеркаванне былі вынесены чатыры праекты рэканструкцыі.
Будынак на Сацыялістычнай знаходзіцца ў вельмі добрым стане. Гэта адна з першых пабудоў, у якой прымяняўся жалезабетон. Такіх у Беларусі толькі каля дзесяці.
Натуральна, што заказчыку выгадней збудаваць новы, большы па памерах і таннейшы аб’ект. З іншага боку, будынак з вуліцы Сацыялістычнай вельмі добра надаецца для сапраўднай рэстаўрацыі і можа стаць выдатным яе прыкладам.
Можа таму далейшы лёс буданка на сённяшнім паседжанні Навукова-метадычнай рады пры Міністэрству культуры не быў вызначаны, а было вырашана працягнуць распрацоўку праектнай дакументацыі.
Па інф. «НН»