«Каложскі звон» у дзевяты раз у Гародні

|

Асаблівасцю фестываля ў гэтым годзе будзе шэраг папярэдніх культурніцкіх мерапрыемстваў. Восьмага лютага плануецца кінапрагляд у кінатэатры “Чырвоная зорка” . Жадаючыя ўбачаць праваслаўны фільм , прысвечаны цудам. У абмеркаванні філма будзе браць удзел адзін са святароў горада. Дзявятага ж лютага аткрыецца выстава ў Музэі рэлігіі, якая будзе складацца з экспанатаў самога музэя. Адкрыццё адзначыцца канцэртам аўтарскай песні і вершаў у выкананні сябраў Каложскага брацтва Гародні.

 

У праграме фестываля два вялікія канцэрты: урачыстае адкрыццё 10 лютага, цырымонія ўзнагароджання і галаканцэрт 13 лютага. Квіткі будуць распаўсюджвацца бясплатна у цэрквах горада. У Гарадскім доме культуры 11-12 лютага з адзінаццаці гадзін адбудуцца конкурсныя праслухоўванні, уваход на якія будзе вольны.

 

Па словах арганізатара фестываля Уладзіміра Лібецкага, у мінулыя гады фестываль меў поспех, было шмат наведвальнікаў і Вялікая зала драмтэатра, разлічаная на 665, не магла змесціць усіх жадаючых. На жаль адміністрацыя тэатра не дазваляе гледачам стаяць у праходах і каля сцен. Таму пра квіткі варта паклапаціцца заўчасна.

Фота з леташняга фестываля http://images.google.com.by