З нагоды 20-й гадавіны прыняцца закона аб мовах

|

Сярод іх – павялічэнне колькасці гадзін беларускай мовы і літаратуры ў школах і дзіцячых дашкольных установах; аднаўлнне ў ВНУ курсу «Беларусазнаўства» на беларускай мове; вяртанне ва ўсе школы краіны выкладання гісторыі і геаграфіі Беларусі па-беларуску; адкрыццё да 1 верасня 2010 году ў кожным абласным і раённым цэнтры краіны па адной беларускамоўнай школе ці гімназіі; увядзенне даплаты ў памеры 20% заробку выкладчыкам ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў краіны, якія выкладаюць свае прадметы па-беларуску; увядзенне абавязковага школьнага экзамена па беларускай літаратуры.

 

26 студзеня на прэс-канферэнцыі з нагоды 20-й гадавіны прыняцца закона аб мовах у Рэспубліцы Беларусь старшыня аб`яднання Алег Трусаў адзначыў, што 26 студзеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР ХІ склікання прыняў закон аб мовах, які павінен быў спыніць татальную русіфікацыю краіны. «Сітуацыя рэзка змянілася пасля рэферэндуму 1995 года. Замест таго каб стварыць умовы для раўнапраўнага ўжывання беларускай і рускай моў, у 1998 годзе ўлада ўнесла ў закон аб мовах такія праўкі, якія дазволілі распачаць новую хвалю татальнай русіфікацыі, асабліва ў сферах адукацыі і дзяржаўнага кіравання», — сказаў Трусаў.

Паводле БелаПАН

Ілюстрацыя http://darkdiary.ru