Гродзенскія цыгарэты даражэюць

|

Падаражэлі таксама “Астра”, “Прыма”, “Кронон”, “Магнат”, “Минск суперслимс”, NZ, VIP, Queen Superslims, Alliance і Viceroy.

Кошты на Alliance і Viceroy змяніліся на 7,7 і 7,9 працэнтаў. Астатнія маркі цыгарэт падаражэлі ад 4,3 да 12,5 працэнтаў – у сярэднім на 50-150 рублёў за пачак.

Змена коштаў абумоўленая ростам акцыза на тытунёвыя вырабы.

Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман” вырабляе каля 30 марак цыгарэт.

Сёлета з канвеераў “Нёмана” сыйдзе 15 мільярдаў цыгарэт.