Лепшае і новае ад Зміцера Вайцюшкевіча
Канцэрт пад назвай “Лепшае і новае” адбудзецца ў тэатры лялек.
Продаж квіткоў пачаўся ўчора. Кошт квітка – 12000 і 15000 рублёў.
Як сказаў сам Вайцюшкевіч, гэтым разам гродзенцы пачуюць новыя песні з альбома “Анёлкі”, песні на вершы шведскіх паэтаў у перакладах на беларускую мову, а таксама творы на польскай мове.
Апошні раз спявак выступаў у Гародні год таму, але сказаў карэспандэнту “Твайго стыля”, што, калі яму надакучыць жыць у Менску, то ён перабярэцца у Гародню, на вуліцу Савецкую.
Пасля Гародні музыка выступіць у Менску.
Канцэрт адбудзецца 14 лютага у Менску з удзелам «WZ-Orkiestra», лідэрам і мастацкім кіраўніком якога і з’яўляецца Зміцер Вайцюшкевіч.
Фота з сайта www.lastfm.ru