Дзе і як адпачыць 28 студзеня – 4 лютага

|

Для аматараў кіно

У кінатэатры «Кастрычнік»: зала «Зорная» –«Уяўляніўм доктара Парнаса» (фэнтэзі, дэтэктыў) – 29-31 студзеня, 1 лютага. Зала «Ілюзіён»: «Шчаслівы канец» (Расія, камедыя) – 29-31 студзеня, 1-4 лютага. Дзецям: «38 папугаяў» – 30, 31 студзеня.

 

У кінатэатры «Чырвоная зорка»: «Наша Раша. Яйцы лёсу» (Расія, камедыя) – 29-31 студзеня, 1-4 лютага. Дзецям: «Монстры супраць прыхадняў» (мультыплікацыя, фантастыка, прыгоды) – 30-31 студзеня. Кінаклуб «Ракурс» (29 студзеня): «Паўтары пакоі, ці сентыментальные падарожжа на Радзіму». Тэл. 72-29-08

 

У кінатэатры «Усход»: «Шэрлак Холмс» (баявік, камедыя, Велікабрытанія) – 29-31 студзеня. Танцавальныя праграмы: «Танцы для тых, каму за…» – 29-31 студзеня (20.00). Дзецям: «Шпацыр» – 31 студзеня (10.00). Тэл. 75-59-34 (каса), 75-59-04.

 

У кінатэатры «Космас»: «Саламон Кейн» (фэнтэзі, прыгоды, Францыя-Велікабрытанія) – 29-31 студзеня, 1 лютага. Дзецям: «Прыхадні пад страхой» – 30 студзеня (10.00), «Рудзі – парасёнак-ганчак» – 30 студзеня (11.30). «Прыгоды Мулан» 31 студзеня (11.30). Тэл.: 74-60-13.

 

Для прыхільнікаў мастацтва

Новы замак: авальная зала – да 125-годдзя шклозавода «Нёман» выстава «Мастацтва колеру і пластыкі». Стары замак: Выстава з фондаў «Люстэрка мінулага».

 

Гарадская выставачная зала (вул.Ажэшкі, 38): персанальная выстава Васіля Мартынчука «Метамарфозы кахання». Жывапіс.

 

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16): Экспазіцыя «Эпоха, час, будынак». Фотавыстава Першага Рэспубліканскага фотаконкурсу «Беларусь – гэта мы».

 

Мастацкая галерэя «Крыга» (вул. Савецкая, 3, першая арка каля крамы «Ратушная»): Выстава прафесара акадэміі мастацтва Уладзіміра Савіча (жывапіс). Працуе штодзённа (акрамя нядзелі) с 11.00 да 19.00.

 

Спектаклі і канцэрты

Абласны драмтэатр (вул. Маставая, 36, тэл 72-34-27): 30 студзеня – польскі вадэвіль «Прыўкрасная Люцында». 31 студзеня – спектакль «Гэта… – каханне! (Курыца)». 27 лютага – творчы вечар народнага артыста Расіі Дзмітрыя Харацьяна. Дзецям: «Мароз Іванавіч» – 31 студзеня ў 12.00.

 

Лялечны тэатр (вул. Дзяржынскага, 11, тэл. 74-59-30): Прэмьера! Спектакль «Сонейка і Снежныя Чалавечкі» – 31 студзеня (12.00, 14.00).