Дзевяць субот прыгажосці
Арганізатарам «Марафону прыгажосці» выступіла кампанія «Ліга імёнаў», якая займалася пошукам спонсараў, арэндай памяшканняў для майстар-класаў і іншымі справамі.
>
Першы ўрок прыгажосці прайшоў у зале Гродзенскай абласной філармоніі. Яшчэ да пачатку ўроку-пастаноўкі будучым «навучэнцам» было прапанавана шмат касметыкі для твару і цела. Да мяне так сама падбегла дзяўчынка-кансультант з запрашэннем «прадэгуставаць» штосьці на сабе. Пасля маіх слоў аб тым, што я вельмі раўнадушна да касметыкі дзяўчынка пераключылася на нашага фатографа. Ён жа, як мне падалося, быў не супраць паспрабаваць на сабе новыя цені і памаду. Пакуль гоці «Марафону прыгажосці» знаёміліся з прадукцыяй кампаніі Mary Kаy, мы накіраваліся на прэсс-канферэнцыю з выдатнай госцяй.
– З маленства я хацела працаваць дызайнерам, мне падабалася змяняць нешта ў людзях, шукаць «іх» стыль. Але на той час прафесія іміджмэйкера не была не вядомай. Не было салонаў прыгажосці, ды і мой тата быў супраць такой працы. Мяне аддалі на харэаграфію. Адвучыўшыся я ўсё роўна вярнулася да таго, чым мне хацелася займацца. Першай маёй кліенткай была настаўніца фізкультуры, і, калі я пачала працу з ёй, я зразумела, што гэта – на самай справе маё. На мой погляд, кожны павінен працаваць там, дзе яму добра і цікава. – Рассказвае пра сябе Наталі.
– З кім вы працуеце ў гэты час? З кім з эстрадных зорак працавалі раней?
– Зараз я працую амаль з усімі тэлекампаніямі, працую з беларускімі зоркамі эстрады і шоў-бізнэсу, расійскімі і замежнымі вядомымі людзьмі. Так сама я працую ў тэлевізійным праекце «Глянец», у якім у мяне есць дзве рубрыкі і які можна ўбачыць на канале «БелМуз ТВ».
– Наталі, дзе вы вучыліся гэтаму майстэрству? Дзе набіраліся прафесійнага вопыту?
– Я вучылася і вучуся кожны дзень, з кожным чалавекам, з якім працую. Вучуся, калі проста іду па вуліцы і бачу звычайных людзей: думаю, што б я дадала гэтаму, а як бы змяніла таго…. А вопыт іміджмэйкер, вядома, атрымлівае, прымаючы ўдзел у шматлікіх конкурсах і фестывалях, семінарах і трэнінгах. Калі ты працуеш побач з сапраўднымі прафесіяналамі, ты абавязкова расцеш у творчым і тэхнічным плане. Вучыцца ніколі не позна.
– Ці ёсць на дадзены момант чалавек, з якім бы вы хацелі працаваць? Каму б вы асабліва хацелі змяніць імідж, ці адпрацаваць новы стыль?
– Цікава было б папрацаваць з Лаймай Вайкуле. І, напэўна, я хацела б змяніць стыль Але Барысаўне Пугачовай, таму што ў маіх вачах яна выглядае трохі па-іншаму. Зразумела, што яе стыль блізкі ёй па духу, але я дадала б нешта такое, што нагадвае маё ўяўленне.
– Якую з беларускіх зорак вы можаце назваць «стыльнай»?
– У кожнага з нас ёсць свой стыль, і ў зорак ён так сама – свой. У мяне ёсць эталоны, але іх ужо няма ў жыцці. А на беларускай эстрадзе мне заўседы падабаўся гурт «Топлес». Я працавала з гэтымі дзяўчатамі і лічу, што яны могуць, як кажуць, трымаць марку.
– Наталі, як навучыцца добра выглядаць і знайсці свой стыль?
– Па- першае, заўседы трэба эксперыментаваць, спрабаваць нешта новае і не баяцца гэта рабіць. Не бойцеся яркіх насычаных колераў, не бойцеся добрага макіяжу і новага колеру валасоў. Але трэба шукаць тое, у чым ты адчуваеш сабе камфортна. І хоць гэта і не папулярна ў нашай краіне, але людзі павіны раіцца са спецыялістамі.
Фота Віктара Саломіна, на першым здымку – Наталі Раше