«Сакрэтная інформацыя» школьнай сталоўкі

| Без катэгорыі

Тады я падумала, можа «сакрэтная» таму, што нам рыхтуюць смачныя сюрпрызы пасля зімовых канікул. Канікулы скончыліся, студзень амаль прайшоў. Зменаў няма.

 

Каля 5% дзяцей у нашай школе лічаць, што харчаванне добрае. 25% – прыхільнікі выключна матулінай ежы, астатнія чамусьці вырашылі, што харчуюцца адходамі, якія застаюцца пасля… мінулых абедаў. Адбываецца, што ўсе абеды – мінулыя?!

 

Калі параўнаць меню ў нашай сталоўцы са сталоўкай ліцэю №1, мы знjйдзем некаторыя адрозненні. Па-першае – кошт. Гарачы сняданак і экспрэс-харчаванне ў нас каштуюць аднолькава (па 2000 рублёў). У ліцэі порцыя даражэй – 2600. Можа таму ў ліцэі можна паласавацца нават жаркім па-хатняму, а ў нашай школе атрымаеце дзяжурную катлету.

 

Кухар Лідзія Мікалаеўна не ведае, чаму падлеткі так не любяць сталоўскую ежу. За 20 год працы ў школе яна ніколі не бачыла такой вялікай колькасці адмаўленняў ад абедаў:

 

– Не магу зразумець, чаму? Прадукты заўсёды прывозяць свежыя, гатуем мы ўсё якасна…

 

– Колькі ж ежы застаецца пасля абеду?

 

– Амаль тона! Хлеб, да якога ніхто не дакранўся. Катлеты, якія потым ідуць ці самім кухарам, ці іх жывёлам.

 

Добрыя катлеты, напэўна…

 

Патэлефанавала я і ў санстанцыю, і ў адказ на пытанні пачула трохпавярховую лаянку, з якой не без цяжкасці зразумела, што трывожыць іх нельга і тэлефанаваць няма чаго. Такой рэакцыі я не чакала, паколькі яна не паддаецца ніякай логіцы. Але жаданне даведацца, наколькі санстанцыя кантралюе такое важне пытанне, як харчаванне школьнікаў, падштурхнула мяне да падману…

 

Я патэлефанавала яшчэ раз, прадставілася мамай аднаго вучня і спытала, ці праводзіліся калі-небудзь у сталоўцы СШ №26 праверка, калі – так, ці знойдзены парушэнні? Мне сказалі, што вялікіх парушэнняў не знайшлі, а пра малыя казаць не будуць.

 

Цікава, калі ў кожнай школе штодзённа выкідаецца амаль тона ежы, якую не могуць, відавочна, адолець кухары і іх жывёлы, колькі гэта будзе, калі перакласці на грошы?