Гарадзенскі футбол «прымарозіла»?
Так, у канцы восені актыўна анансавалася падпісанне кантрактаў з былымі гульцамі клубу Віталём Тарашчыкам і Дзмітрыем Язерскім, якія правялі апошні сезон у «Нафтане». Абодва, аднак, вырашылі застацца ў Наваполацку.
У пошуках лепшага жыцця каманду пакінулі лепшыя гульцы мінулага сезону Іван Дзянісевіч (падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам») і Аляксей Сучкоў (зараз спрабуе ўладкавацца ў «Шахцёры» з Казахстану). Днямі ад’ехаў у Расію ўніверсал Аляксандр Сямёнаў.
З набыткаў каманды можна назваць толькі падпісанне кантракту з былым гульцом мінскага «Дынама» і зборнай Беларусі Віталём Валадзянковым, але і тое з пэўнай асцярожнасцю, бо лепшыя гады гэтага футбаліста засталіся ў мінулым. Апошні сезон Віталь правёў у складзе мікашэвіцкага «Граніта», які выбыў з вышэйшай лігі.
Замест Брэста гульцы і трэнеры «Нёмана» заехалі ў пачатку гэтага тыдня ў прафілакторый вытворчага аб’яднання «Хімвалакно», дзе будуць трэніравацца на працягу 12-ці дзён.
10 лютага каманда згуляе таварысцкую сустрэчу з «Сокалам» з польскай Саколкі. Гэты клуб зараз лідыруе ў трэцяй польскай лізе.
На здымку: галоўная мінулагодняя «зорка» «Нёмана» Аляксей Сучкоў спрабуе ўладкавацца зараз у Казахстане
Фота: fcneman.com