Кожны гродзенец летась набыў тавараў на 7 мільёнаў

|

Тэмп роста вытворчасці прамысловых тавараў – 102%, рознічнага таваразварота – 106,3%.

У 2009 годзе гродзенскія прадпрыемствы выпусцілі прамысловай прадукцыі на 4,6 трыльёна рублёў.

Чысты прыбытак – 439 мільярдаў.

38 з 78 прамысловых прадпрыемстваў павялічылі аб’ём вытворчасці.

У 3 разы больш сталі выпускаць поліэфірнай тканіны, у 2,4 разы – біадызельнага паліва, у 1,9 – аконных і дзьвярных блокаў.

Сярод спажывецкіх тавараў найбольш узрасла вытворчасць безалкагольных напояў (тэмп роста 175%), сокаў (144%), мукі (130%), кансерваў (127%).

Запасы гатовай прадукцыі на складах прадпрыемстваў на 1 студзеня 2010 года ацэньваліся ў 213,9 мільярдаў – 58,3% сярэднемесячнага аб’ёма вытворчасці.

У 2009 годзе ў горадзе створана 425 прадпрыемстваў, на якіх атрымалі працу 3000 чалавек.

Усяго летась у Гродна з’явілася больш за 8000 новых працоўных месцаў.

Паводле БелТА