На Лідчыне гіне рыба

|

Як патлумачылі “Твайму стылю” у Інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, рыба гіне з-за недахопу кіслароду.

З-за моцных маразоў таўшчыня ільда дасягае паўметра.

У вялікай колькасці рыба збіраецца ў каналах, глыбіня якіх таксама прыкладна 0,5 метра.

У гэтай сітуацыі Інспекцыя зняла на вадаёмах Лідчыны абмежаванні адлову рыбы, якая інакш усё адно загіне.

Калі раней ў суткі рыбаку дазвалялася адлавіць да 5 кг, то цяпер можна лавіць, колькі здолееш, адно без выкарыстання браканьерскіх спосабаў.

На вадаёмах Гродзенскага раёна сітуацыя таксама напружаная, аднак выпадкаў замораў рыбы пакуль не было.

Супрацоўнік Гродзенскай раённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Ігар Малевіч:

Сітуацыю мы кантралюем. На нашай тэрыторыі ёсць група старых дыстрофных азёраў, на якіх могуць узнікнуць праблемы.

Гэта, напрыклад, возера Малочнае, возера ля в. Лакно, Можнева, Доўгае ў Шчучынскім раёне.

Назіраем, робім рэйды, бярэм пробы вады.

Утрыманне кіслароду ў вадзе пакуль у межах нормы.

Калі будзе меньш за 4 млгр на літр вады – гэта ўжо мусіць насцярожваць.

Сітуацыя можа змяніцца ў любы момант, аднак на сёння сігналаў пра заморы рыбы не было”.