life:): размаўляй танна да 1 сакавіка

|

Для абанентаў тарыфу “Свабоднага life:)” званок на іншыя сеткі будзе каштаваць 299 рублёў за хвіліну (цяпер – 249).

Затое здымаецца абмежаванне на 1000 хвілін бясплатных размоваў на месяц пры папаўненні рахунку на 15000 рублёў.

Для абанентаў тарыфу “Просты life:)” званкі на ўсе нумары па Беларусі будуць каштаваць 99 рублёў за хвіліну (сёння – 69 рублёў).

Па 99 замест 69 рублёў за першыя 100 хвілін тэлефанаванняў на іншыя сеткі будуць плаціць абаненты “Супер life:)”.

Абаненты “Супер Бізнэс life:)” змогуць тэлефанаваць на іншыя сеткі за 99 рублёў за хвіліну без абмежаванняў (на сёння – 69 рублёў за хвіліну з лімітам 100 хвілін).

З 1 сакавіка павялічваецца таксама кошт SMS-паведамленняў у SMS у life:). За кожную эсэмэску давядзецца плаціць 129 рублёў замест сённяшніх 99.

Выява з сайта http://telefon.com.ua