У Гродзенскай вобласці жанчын на 72 000 больш за мужчын
У параўнанні з 1999 годам вобласць згубіла 113 тысяч насельнікаў.
Знікла 59 000 мужчын і 54 000 жанчын.
Колькасць жыхароў Гародні за гэты перыяд скарацілася прыкладна на 10 – 15 тысяч, затое вяскоўцаў паменела амаль на 100 тысяч.
Паводле апошняга перапісу ў Беларусі пражывае 9 мільёнаў 489 тысяч чалавек, што на 556 тысяч меньш, чым у 1999 годзе.
Насельніцтва найбольш скарацілася ў Гродзенскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях.
У вёсках гэтых раёнаў перапісчыкі недалічыліся чвэрці жыхароў.
Выява з сайта http://sb.by