У Гродзенскі гарадскі і абласны выбаркамы трапілі апазіцыянеры

|

Паводле новага выбарчага заканадаўства, выбаркамы на трэць мусяць складацца з прадстаўнікоў партый і грамадскіх аб’яднанняў.

З 13 сябраў Гродзенскай гарадской камісіі, партыі і аб’яднанні прадстаўляюць 8 чалавек.

Акрамя прадстаўніка апазіцыйнага “Справядлівага свету”, гэта сябры Саюзаў ветэранаў, Беларускага саюза жанчын, Прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, БРСМ, “Белай Русі”.

У склад 1495 тэрытарыяльных выбарчых камісій Беларусі ўвайшлі 105 прадстаўнікоў палітычных партый.

Найбольш прадстаўлена Камуністычная партыя Беларусі – 75 чалавек. З астатніх – 9 сябраў “Справядлівага свету”, 7-ЛДПБ, 5 – Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, 4 – АГП, 2 – Беларускай аграрнай партыі, 2 – БСДГ, 1 – Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі.

З 4129 прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, якія трапілі ў выбаркамы, 1882 прадстаўляюць афіцыйны прафсаюз, 527 – БРСМ, 517 – “Белую Русь”, 489 – Беларускі саюз жанчын.

Фота з сайта http://img.news.open.by