У Гродна едзе Караван кахання
Канцэрт “Дзеці Зямлі” адбудзецца ў 19.00 ў ліцэі №1 па адрасе БЛК 21.
Дуэт заядлых падарожнікаў і ўлюбёнцаў публікі Мікіты Цехановіча і Віктара Пашніка прадставяць музыку ў стылю этнабардрок.
Мікіта, беларус, грае на гітары і перкусіі, а украінец Віктар дапаўняе сябра бандурай і другой гітаркай. Хлопцы з непаўторнымі галасамі прадставяць песні на беларускай, рускай і украінскай мове.
Мікіта і Віктар з адкрытымі сэрцамі нясуць гледачам вялізны зарад пазітыўных эмоцый і з’яўляюцца прыхільнікамі здаровага ладу жыцця.
Заўтра і паслязаўтра музыкі дадуць два дабрачынных канцэрта ў дзіцячых дамах у Панямуні і Мураванцы.
Канцэрты “Сонечных бардаў” у Гродна ладзіць грамадская арганізацыя “Мастацтва жыцця”, якая займаецца арганізацыяй розных музычных імпрэзаў.
Кошт білета – 7 тысяч рублёў.
Фота з сайту: http://forum.anastasia.ru/post_735734.html