Кайданкі для сэксуальных забаваў прадаваліся як дзіцячая цацка
Кошт “дзіцячай цацкі” – 8370 рублёў. Такія ж “забаўкі” у інтэрнэт-крамах для дарослых прапануюцца па 25 у.а.
Пільныя берасцейцы здагадаліся здрапаць наклейку з рускім тэкстам з каробкі з “дзіцячымі кайданкамі”.
Пад ёй па-польску было папярэджанне прыкладна такога зместу: “гэты прадукт прызначаецца да выкарыстання дарослымі. Не перадаваць для гульняў дзецям!”.
Хутчэй за ўсё, пад выглядам дзіцячых цацак распрадаецца партыя канфіскаваных “забавак для дарослых”. Збыць такі тавар “па прызначэнні” у дзяржаўнай гандлёвай сетцы немагчыма.
З-за гэтага і быў, верагодна, прыдуманы такі арыгінальны спосаб продажу.
Фота: Алены Маляўскай