Уэйн Грэцкі сустрэўся са сваякамі з Гродзеншчыны
Сустрэча беларускіх Грэцкі са знакамітым сваяком адбылася ў холе мінскага гатэля “Еўропа”.
Высветлілася, што ў іх быў агульны дзед – Цярэнцій Грэцкі, які эміграваў у Канаду разам з жонкай і сынам.
Там у іх нарадзілася яшчэ чацьвёра дзяцей, якія вярнуліся на радзіму разам з маці.
Цярэнцій ажаніўся ў Канадзе другі раз з полькай.
У сына ад гэтага шлюбу і нарадзіўся Уэйн.
Хакеіст памятае пра сваё беларускае паходжанне, кажа, што быў у дзеда Цярэнція, які, дарэчы, у сям’і размаўляў па-беларуску, ўлюбёным унукам.
Фота з сайта http://kp.by