Гродна: сумная статыстыка ахвяраў галалёду
У адным з гарадзенскіх шпіталяў памёр пенсіянер з вул. Белуша, які паслізнуўся і ўдарыўся галавой аб лёд. Медыкі некалькі дзён змагаліся за яго жыццё, але выратаваць чалавека не змаглі.
Па прагнозах сіноптыкаў, люты абяцае быць снежным і халодным.
Гэта азначае, што гарадзенскім траўматолагам і надалей давядзецца працаваць з падвоенай нагрузкай.
На здымку: асноўнай зброяй барацьбы з лёдам у дварах застаюцца рыдлёўка ці лом у руках дворніка.
Фота аўтара