У Гродне стане больш кавярняў і месцаў адпачынку

|

Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў у пятніцу журналістам старшыня гарвыканкаму Барыс Казялкоў.

Як паведамляе “Вечерний Гродно”, ля 4-ай гарадской бальніцы замежнае прадпрыемстваў “Трыніці інвест” пачынае будаўніцтва гіпермаркета, у якім, апроч крамаў, будуць працаваць таксама каток, піўны рэстаран, піцэрыя і рэстаран сушы.

Агульны кошт будаўніцтва складзе 3 міліёны даляраў.

На месцы кавярні «Астра» (вул. Савецкая), якую выкупіла прадпрыемства “Лімож”, з’явіцца элітная кавярня на 84 месцы.

У краме “Дзіцячы свет” адчыніцца дзіцячай кавярня.

Летняя кавярня для дзяцей і дарослых будзе працаваць у Каложскім парку.

Там жа прыватны інвестар плануе збудаваць тэнісныя корты і яшчэ адну кавярню.

Усе гэтыя новабудоўлі будуць ажыццяўляцца за кошт прыватнага капітала.

Сам жа горад вымушаны карэктаваць свае планы. З-за скарачэння бюджэту ўжо давялося замарозіць будаўніцтва кортаў ля “Аквацэнтра”.

Адкладзены планы па маштабнай рэканструкцыі вул. Будзёнага.

Верагодна, што будзе прыпынены і праект па замене вокнаў у школах горада.

Усяго на запланаванае на сёлета дабраўпарадкаванне горада плануецца выдаткаваць каля 54 міліярдаў рублёў.

За гэтыя грошы, у прыватнасці, плануюць зрабіць рэканструкцыю вул. Ажэшкі, БЛК, Вялікай Траецкай, Дзяржынскага і шэрагу іншых аб’ектаў.

 

На здымку: Вуліцы Будзёнага давядзецца і надалей чакаць рэканструкцыі

Фота Яўгена Здановіча